Уладзіслаў Гуроўскі
| Уладзіслаў Гуроўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Władysław Gurowski | |||||||
| Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790 | |||||||
| Герб «Учэле» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юзаф Сангушка | ||||||
| Пераемнік | Ігнацы Патоцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 16 жніўня 1717 | ||||||
| Смерць |
23 мая 1790[1][2] (72 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Гуроўскія[d] | ||||||
| Бацька | Мельхіёр Гуроўскі[d] | ||||||
| Маці | Соф'я з Пшыемскіх | ||||||
| Жонка | Ганна з Радаміцкіх[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Уладзіслаў Гуроўскі (каля 1715 — 23 мая 1790, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (1764—1768), маршалак надворны (1768—1781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла (1772), расійскіх ордэнаў Святой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх герба «Учэле», сын Мельхіёра і Соф’і з Пшыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у французскім войску.
У 1748 на даручэнне Морыца Саксонскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспаспяхова спрабаваў падкупіць Аляксандра Бястужава з мэтай пераканаць расійскую імператрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндскага і Земгальскага.
Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасійскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзенне ў Рэч Паспалітую расійскіх войскаў з мэтай здушэння Барскай канфедэрацыі[3]. Інфармаваў расіян пра ўсе дзеянні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.
Ініцыятар стварэння і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расіяй.
Зноскі
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1717 годзе
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1790 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Велікапольскім ваяводстве
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1715 годзе
- Род Гуроўскіх
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Пісары вялікія каронныя
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма



