Уладзіслаў Дзмітрыевіч Геўліч
Поўнае імя | Уладзіслаў Дзмітрыевіч Геўліч | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 верасня 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Уладзіслаў Геўліч (нар. 23 верасня 1994, Севастопаль) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Севастопаль».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец севастопальскага футбола, выступаў за юнацкія каманды «Севастопаля», а ў 2011 годзе далучыўся да фарм-клуба «Севастопаль-2». 1 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у першай камандзе «Севастопаля», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Адэсы» (1:0). Па выніках сезона 2012/13 «Севастопаль» выйшаў у Прэм’ер-лігу, і замест «Севастопаля-2» была сфарміравана каманда для ўдзелу ў моладзевым першынстве Украіны, да якой далучыўся і Геўліч. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Ільічоўца» (0:0).
Пасля далучэння Крыма да Расіі прыняў расійскае грамадзянства і стаў выступаць за новы клуб СКЧФ у чэмпіянаце Крыма. У ліпені 2016 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі «Цярнопаль», але ўжо ў верасні таго ж года пакінуў яго і вярнуўся ў СКЧФ, які змяніў назву на «Севастопаль».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дняпро» з Магілёва і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове каманды, звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[3].
У жніўні 2018 года адправіўся на прагляд у расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[4]. Неўзабаве абаронца разарваў кантракт з магілёўскім клубам[5] і вярнуўся ў «Севастопаль»[6]. У 2020 годзе гуляў у Расіі за «Калугу» і дзімітраўградскую «Ладу», у пачатку 2021 года зноў далучыўся да «Севастопаля».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13
Чэмпіён Крыма: 2018/19
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladyslav Gevlich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Украинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками "Днепра"
- ↑ Гевлич пролонгировал соглашение с "Днепром"
- ↑ Гевлич отправился на просмотр в «Нижний Новгород»
- ↑ "Днепр" сообщил о расставании с Гевличем
- ↑ Владислав Гевлич – игрок ФК «Севастополь»
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Севастопалі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль
- Ігракі ФК Лада Дзімітраўград
- Ігракі ФК Калуга
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Цярнопаль
- Ігракі ФК Севастопаль
- Ігракі ФК Севастопаль-2