Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Мухамедаў
Поўнае імя Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў
Нарадзіўся 4 студзеня 1998(1998-01-04)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (0)
2019—2020   Беларусь Смалявічы 28 (3)
2020   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 3 (1)
2021   Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
2019 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019

Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 18 ліпеня таго ж года дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у матчы гулялі ігракі дубліруючага складу БАТЭ).

У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Нафтанам» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Вышэйшай лізе, а ў сезоне 2018 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды. Са жніўня 2018 года на доўгі час выбыў з-за траўмы, толькі ў лістападзе таго ж года пачаў зноў з’яўляцца на полі.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусціў пачатак сезона 2019, з чэрвеня стаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2020 года вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў стаў трэніравацца са смалявіцкай камандай, і ў лютым 2020 года арэнда была падоўжана на сезон 2020[5].

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[6], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна за дубль, у галоўнай камандзе толькі тройчы выйшаў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды на правах арэнды[8]. Спачатку пераважна выхадзіў на замену, пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3). 19 лістапада таго ж года выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (2:0), больш у зборную не прыцягваўся.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль БАТЭ Беларусь 15 0
2016 дубль БАТЭ Беларусь 22 10
2017 Д1 БАТЭ Беларусь 2 0
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 8 0
2019 (1) дубль БАТЭ Беларусь 4 0
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 13 1
2020 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 15 2
2020 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 3 1
2021 Д2 Дняпро Беларусь 26 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]