Уладзіслаў Казлоўскі
Уладзіслаў Казлоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1943 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, журналіст, палітык, паэт, ваенны |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Уладзіслаў Казлоўскі (29 чэрвеня 1896, в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 13 лістапада 1943, Мінск; Псеўданімы: Казлоўшчык) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919), пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне. Вярнуўшыся ў Вільню, уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін з лідараў яго правага радыкальнага крыла.
У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), у 1933—1937 гадах рэдактар партыйнай газеты «Новы шлях». У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў.

У 1941—1943 у Мінску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага 5 сакавіка 1943 года быў забіты Фабіян Акінчыц, праз некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага[1]. У. Казлоўскі пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Фізічнае выхаванне грамадзянства. Вільня, 1927;
- Аб фізічным выхаванні ў беларусаў. Вільня, 1928;
- Беларускія народныя песні з Сакольскага павету. Вільня, 1930;
- Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930;
- Путы кахання. Вільня, 1932;
- Шляхам змагання. Вільня, 1935;
- Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
Зноскі
- ↑ Немчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігіру ўдалося ўцячы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтабіяграфія // Новы шлях. 1937. 15 чэрв. № 2 (23).
- Малецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. Таронта, 1976. С. 31-92.
- Чыгрын С. «Прыйдзе той час — да сваіх я вярнуся…» // Ніва. 1995. 22 студз.
- Казлоўскі Ўладзіслаў // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
- Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі