Уладзіслаў Генадзевіч Калінін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Калінін)
Футбол
Уладзіслаў Калінін
Поўнае імя Уладзіслаў Генадзевіч Калінін
Нарадзіўся 14 студзеня 2002(2002-01-14)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 76 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 26
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Дынама (Мінск) 23 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023

Уладзіслаў Калінін (нар. 14 студзеня 2002, Новалукомль) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2019 года пачаў гуляў за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2021 годзе стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Са жніўня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У маі 2023 года выбыў з-за траўмы, вярнуўся ў строй у кастрычніку 2023 года. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2024 года[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама Беларусь 14 0
2020 дубль Дынама Беларусь 27 1
2021 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2022 Д1 Дынама Беларусь 11 0
2023 Д1 Дынама Беларусь 11 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]