Уладзіслаў Валер’евіч Касмынін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Касмынін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Касмынін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Валер’евіч Касмынін
Нарадзіўся 17 студзеня 1990(1990-01-17)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 196 см
Вага 91 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Казахстана Акжэтпес
Нумар 21
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2015 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 29 (0)
2010   Сцяг Беларусі Полацк 26 (4)
2011 — 2012   Сцяг Беларусі Хваля (Пінск) 44 (1)
2013   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 23 (5)
2014   Сцяг Беларусі Віцебск 13 (2)
2016 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)
2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 11 (1)
2017 — 2018 Сцяг Узбекістана АГМК (Алмалык) 53 (8)
2019 — Сцяг Казахстана Акжэтпес (Какшэтаў)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2019.


Уладзіслаў Касмынін (нар. 17 студзеня 1990, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Акжэтпес» з Какшэтаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтана», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2008 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. З 2010 года на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацк», «Хвалю» і «Граніт».

Перад сезонам 2014 вярнуўся ў склад «Нафтана», стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў замацавацца ў аснове. У жніўні 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[2], якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён.

У сезоне 2015 зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[3], і ў лютым 2016 пасля прагляду стаў іграком «Граніта»[4]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» перайшоў у гродзенскі «Нёман»[5], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Алмалык»[6], які на наступны год змяніў назву на АГМК. Разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Узбекістана, а ў сезоне 2017 з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес» з Какшэтаў[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 1 0
2006 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 1 0
2007 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 18 1
2008 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 3 0
2009 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 22 1
2010 Д2 Полацк Сцяг Беларусі 26 4
2011 Д2 Хваля Сцяг Беларусі 20 0
2012 Д2 Хваля Сцяг Беларусі 24 1
2013 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 23 5
2014 (1) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 10 0
2014 (2) Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 12 2
2015 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 16 0
2016 (1) Д1 Граніт Сцяг Беларусі 14 1
2016 (2) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 11 1
2017 Д1 Алмалык Сцяг Узбекістана 27 6
2018 Д1 АГМК Сцяг Узбекістана 26 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]