Уладзіслаў Люцыян Францавіч Гінтаўт-Дзевалтоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзіслаў Люцыян Францавіч Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Дата нараджэння:

1857

Месца нараджэння:

Дзісенскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

1925

Месца смерці:

Заходняя Сібір, Расія

Уладзіслаў Люцыян Францавіч Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1857, Дзісенскі павет, Віцебская губерня — 1925) — дзеяч народніцкага руху.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час вучобы ў Віцебскай гімназіі прымаў удзел у рабоце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 г. выключаны з гімназіі. У канцы 1878 — пачатку 1879 гг. у Маскве, член аднаго з гурткоў «Зямлі і Волі». 7 сакавіка 1879 г. арыштаваны па падазрэнні ў забойстве правакатара Н. Рэнштэйна. Эмігрыраваў за мяжу. У 1880 г. у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці руска-беларуска-польскай рэвалюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эміграцыйнай бібліятэкі, падтрымліваў цесныя сувязі з радзімай. Пры пасрэдніцтве І. С. Тургенева рабіў першыя крокі ў літаратуры, з яго дапамогаю ў газеце «Порядок» змясціў апавяданне «Пяцьдзесят дзве гадзіны на абломку ў адкрытым моры». 25 снежня 1881 г. арыштаваны ў Харкаве. 4 снежня 1882 г. Маскоўскім акруговым судом апраўданы. 20 чэрвеня 1883 г. па абвінавачанні ў палітычнай нядобранадзейнасці высланы на 3 гады ў Заходнюю Сібір, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. Т. 3. Вып. 2. — М., 1934.
  • Снытко, Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение 1865—1881 г. — М., 1969.
  • Троицкий, Н. А. Безумство храбрых: Русские революционеры и карательная политика царизма 1866—1882 гг. — М., 1978. — С. 320.
  • Чарапіца, В. Гінтаўт-Дзевалтоўскі Уладзіслаў Люцыян Францавіч / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 6.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.