Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў
| Поўнае імя | Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
4 студзеня 1998[1] (27 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 183 см | ||||||||||||
| Вага | 69 кг | ||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 18 ліпеня таго ж года дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у матчы гулялі ігракі дубліруючага складу БАТЭ).
У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Нафтанам» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Вышэйшай лізе, а ў сезоне 2018 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды. Са жніўня 2018 года на доўгі час выбыў з-за траўмы, толькі ў лістападзе таго ж года пачаў зноў з’яўляцца на полі.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусціў пачатак сезона 2019, з чэрвеня стаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2020 года вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў стаў трэніравацца са смалявіцкай камандай, і ў лютым 2020 года арэнда была падоўжана на сезон 2020[5].
У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[6], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна за дубль, у галоўнай камандзе толькі тройчы выйшаў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды на правах арэнды[8]. Спачатку пераважна выхадзіў на замену, пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[9].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3). 19 лістапада таго ж года выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (2:0), больш у зборную не прыцягваўся.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2015 | дубль | БАТЭ | 15 | 0 | |
| 2016 | дубль | БАТЭ | 22 | 10 | |
| 2017 | Д1 | БАТЭ | 2 | 0 | |
| 2018 | Д1 | БАТЭ | 8 | 0 | |
| 2019 (1) | дубль | БАТЭ | 4 | 0 | |
| 2019 (2) | Д2 | Смалявічы | 13 | 1 | |
| 2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 15 | 2 | |
| 2020 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 3 | 1 | |
| 2021 | Д2 | Дняпро | 26 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladislav Mukhamedov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Мухамедов продлил контракт с БАТЭ
- ↑ БАТЭ отдал нападающего в аренду
- ↑ «Смолевичи» вышли из отпуска!
- ↑ "Смолевичи" вновь арендовали Мухамедова у БАТЭ
- ↑ БАТЭ отдал Мухамедова в аренду «Энергетику-БГУ»
- ↑ Четыре игрока покидают нашу команду(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ "Днепр-Могилев" арендовал у БАТЭ Мухамедова и подписал полноценный контракт с Немирко
- ↑ Завершился срок аренды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2021. Праверана 11 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)