Уладзіслаў Нікіцюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Нікіцюк
Дата нараджэння 9 сакавіка 1940(1940-03-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кідальнік кап'я

Уладзіслаў Нікіцюк (нар. 9 сакавіка 1940, в. Дзевяткаўцы, Ваўкавыскі раён) — спартсмен, кідальнік дзіды, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Алімпійскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту. Трэнер варшаўскай каманды «Гвардыя».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка Анатоля і Анастасіі, у 1960 годзе скончыў сярэднюю школу ў Беластоку, у 1967 годзе — Акадэмію фізічнага выхавання ў Варшаве, атрымаў ступень магістра.

Уваходзіў у склад каманд кідальнікаў дзіды «Спойня» Беластока (1955—1956), «Ягелоніі» Беластока (1957—1960), «АЗС» Варшавы (1961—1965), «Узбярэжжа» Гданьска (1966 г.) і «Варшаўскай Гвардыі» (1967—1973), выхаванец трэнера Зыгмунта Шэлеста.

У 1959 годзе ён усталяваў рэкорд свету сярод юніёраў — 79,12 (12 ліпеня, Кракаў). 28-разовы ўдзельнік зборнай Польшчы ў міжнародных сустрэчах (28 спаборніцтваў, 9 асабістых рэкордаў), 7-разовы чэмпіён (1962, 1964, 1967, 1968, 1970, 1971, 1973) і рэкардсмен Польшчы ў кіданні дзіды з вынікам 86,10 (23 чэрвеня 1968 г. у Сааріярві). 4-кратны удзельнік чэмпіянатаў Еўропы (1962, 1966, 1969, 1971), бронзавы прызёр у Белградзе (1962 годзе з вынікам 77,66) і срэбны ў Будапешце (1966) з вынікам 81,76, саступіўшы толькі Лусісу з каманды СССР (84,48). Акрамя таго, 2-разовы ўдзельнік фіналу Кубка Еўропы (1967, 1970). У 1969 годзе стаў чэмпіёнам Вялікабрытаніі. У Стакгольме (1970) заняў першае месца з вынікам 82,46[1].

Зноскі