Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 11 лістапада 1953(1953-11-11) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік (11 лістапада 1953, в. Быльчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў в. Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.

Працаваў галоўным аграномам калгаса «Х з’езд Саветаў» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці; галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта; намеснікам старшыні Чэрвеньскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Мінскай вобласці; начальнікам пададдзела, галоўным аграномам, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення кормавытворчасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь.

З 1998 года працаваў у сістэме Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з 2000 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2007 года працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

З’яўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, чатырма юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]