Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Малькевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч
Нарадзіўся 4 снежня 1999(1999-12-04) (19 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 44
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2016 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (1)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2018.

Уладзіслаў Малькевіч (нар. 4 снежня 1999, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 14 верасня таго ж года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпеда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 28 кастрычніка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу з «Крумкачамі» (3:0).

У сезоне 2017 выступаў за дубль, а да сезону 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У маі 2018 года ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выхадзіў у стартавым складзе барысаўчан у Вышэйшай лізе на пазіцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілін; пазней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[1]. З ліпеня і да канца 2018 года не з’яўляўся на полі праз праблемы са здароўем.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 1 0
2017 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 20 2
2018 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]