Уладзіслаў Сяргеевіч Цурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Цурко
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Цурко
Нарадзіўся 8 студзеня 1998(1998-01-08) (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2018 Беларусь Смаргонь 2 (0)
2018 Беларусь СМІаўтатранс (Смалявічы) 10 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 6 (0)
2019—2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 11 (4)
2022 Беларусь Жодзіна-Паўднёвае 17 (17)
2023— Беларусь Тарпеда (Мінск) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2023.

Уладзіслаў Цурко (нар. 8 студзеня 1998) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Тарпеда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футбольную кар’еру пачаў у 2014 годзе ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У 2018 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, гуляў за «Смаргонь» і «СМІаўтатранс».

У красавіку 2019 далучыўся да НФК[1], але ўжо ў жніўні пакінуў склад, згуляўшы 6 афіцыйных матчаў у Першай лізе, і далучыўся да «Вікторыі»[2]. Застаўся ў заяўцы мар’нагорскага клуба на сезон 2020, але на поле не выхадзіў і пазней пакінуў каманду.

У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Жодзіна-Паўднёвае», дзе з 17 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2022. Сезон 2023 пачаў у складзе мінскага «Тарпеда».

Зноскі