Перайсці да зместу

Уладзіслаў Сікорскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Сікорскі
польск.: Władysław Sikorski
1-ы Прэм’ер-міністр Польшчы
30 верасня 1939 4 ліпеня 1943
Папярэднік Феліцыян Славай-Складкоўскі
Пераемнік Станіслаў Мікалайчык
3-і Генеральны інспектар Узброеных Сіл[d]
7 лістапада 1939 4 ліпеня 1943
Папярэднік Эдвард Рыдз-Сміглы
Пераемнік Казімеж Саснкоўскі[d]
9-ы Прэм’ер-міністр Польшчы
16 снежня 1922 26 мая 1923
Папярэднік Юліян Новак
Пераемнік Вінцэнты Вітас

Нараджэнне 20 мая 1881(1881-05-20)[1]
Смерць 4 ліпеня 1943(1943-07-04)[3][1][…] (62 гады)
Месца пахавання
Жонка Алена Сікорская[d]
Дзеці Сафія Леснёўская[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал[4] і генерал броні[d]
Бітвы
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the White Eagle Order of St. Sava Grand Officer of the Order of the Star of Romania кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Румыніі Grand Officer of the Order of Leopold кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага Легіёна Order of the Rising Sun, 2nd class крыж Свабоды Order of the Three Stars, 2nd Class Grand cross of the Order of the White Lion Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Commander First Class of the Order of the White Rose of Finland ордэн Белага арла камандорскі крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari крыж Незалежнасці кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі ордэн «Крыж Грунвальда» I класа Cross of Merit of the Army of Central Lithuania кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Grand Cross of the Order of the Aztec Eagle медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» Czechoslovak War Cross 1918 Czechoslovak War Cross 1939–1945 Cross of Independence медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» Mobilization Cross 1912/13
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́слаў Сіко́рскі (польск.: Władysław Sikorski; 8(20).5.1881, Тушаў-Нарадовы, каля г. Мелец, Аўстра-Венгрыя, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Польшча — 4.7.1943) — польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 года ўдзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У 1-ю сусветную вайну адзін са стваральнікаў польскіх легіёнаў у аўстра-венгерскай арміі. У лютым 1918 разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 года вызвалены. У канцы 1918 — 1-й палове 1919 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадах камандаваў дывізіяй на Палессі, браў удзел у авалоданні вузлом МазырКалінкавічы. Пасля няўдачы польскіх войск ва Украіне ўдзельнічаў у баях за Брэст. Летам і восенню 1920 года паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля Гродна, меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала Л. Жалігоўскага на Віленшчыне). 3 1921 года начальнік Генеральнага штаба Польшчы, выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922—1923 гадах адначасова прэм’ер-міністр і міністр ваенных спраў, у лютым 1924 — лістападзе 1925 года міністр ваенных спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У 1926 не падтрымаў пераварот Ю. Пілсудскага, у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.

Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у Францыю, дзе 30 верасня 1939 года ўзначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра ваенных спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў 1940 урад пераехаў у Лондан). 30 ліпеня 1941 года аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. У снежні 1941 года наведаў СССР і атрымаў дазвол І. Сгаліна на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939 годзе. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў 1939 годзе ў склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939 года. У красавіку 1943 года абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у Катыні, што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля Гібралтара пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з арміі У. Андэрса на Блізкім Усходзе.

Зноскі

  1. 1 2 Wladyslaw Sikorski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  3. Сикорский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118614282 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 красавіка 2026.