Уладзіслаў Таварышчтаявіч Хавалыг
Уладзіслаў Хавалыг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тув.: Владислав Товарищтай оглу Ховалыг | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шалбан Валер’евіч Кара-оал | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Дорын[d] | ||||||
Пераемнік | Карым Байлак-оалавіч Саган-оал[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1967 (55 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | юрыст | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Уладзісла́ў Таварышчта́явіч Хавалы́г (тув.: Владислав Товарищтай оглу Ховалыг; нар. 24 снежня 1967, Тээлі, Тувінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Рэспублікі Тыва з 7 красавіка 2021 года[1]. 19 верасня 2021 года выйграў выбары і быў абраны на гэту пасаду на 5 наступных гадоў. Член Усерасійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія».
Кіраўнік горада Кызыла (30 ліпеня 2008 — 1 лістапада 2018). Міністр зямельных і маёмасных адносін Рэспублікі Тыва (2007—2008).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Тээлі Тувінскай АССР 24 снежня 1967 года.
У 1986—1988 гадах праходзіў тэрміновую службу ў радах Узброеных сіл СССР. У 1988 годзе пачаў працоўны шлях рабочым на Шаганарскім райпрамкамбінаце.
У 1992 годзе скончыў Краснаярскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «юрыспрудэнцыя», у 2006 годзе — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне».
Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў працаваць у органах улады, стаўшы галоўным спецыялістам па прававых пытаннях Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Тыва.
Затым, з 1994 па 2004 гады, узначальваў тэрытарыяльны орган Федэральнай службы Расійскай Федэрацыі па фінансавым аздараўленні і банкруцтву ў Туве. У далейшым перайшоў на працу ў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Тыва, дзе паслядоўна займаў пасады начальніка аддзела і начальніка дэпартамента.
З красавіка 2007 па ліпень 2008 года — міністр зямельных і маёмасных адносін Рэспублікі Тыва.
30 ліпеня 2008 года ўзначаліў гарадскую адміністрацыю Кызыла ў якасці кіраўніка горада. На гэтай пасадзе адпрацаваў два тэрміны[2]. 1 лістапада 2018 года перадаў свае паўнамоцтвы мэра Карыму Сагаан-оалу[3].
З 9 лістапада 2018 па 7 красавіка 2021 года — генеральны дырэктар кампаніі «Тываэнергазбыт».
Часовы в. а. Кіраўніка Рэспублікі Тыва[правіць | правіць зыходнік]
7 красавіка 2021 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Хавалыга часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка Рэспублікі Тыва замест Шалбана Кара-оала, які зышоў у адстаўку[4][5][6][7].
20 чэрвеня 2021 года рэгіянальнае аддзяленне партыі «Адзіная Расія» вылучыла кандыдатуру Хавалыга для ўдзелу ў выбарах Кіраўніка рэспублікі 19 верасня.
19 верасня 2021 года перамог на выбарах, атрымаўшы каля 85% галасоў выбаршчыкаў.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Класны чын[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Падзячны ліст прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2012), ганаровая грамата кіраўніка Рэспублікі Тыва (2013, 2018), медаль «За ўклад у развіццё горада Кызыла» (2017) і іншыя ўзнагароды[9].
Зноскі
- ↑ Владислав Ховалыг назначен врио главы Республики Тыва(руск.), Президент России . Праверана 8 красавіка 2021.
- ↑ Мэром Кызыла избран единоросс Владислав Ховалыг(руск.) (12 лістапада 2013). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Новым мэром Кызыла стал топ-менеджер АО «Тываэнерго»(руск.), ИА REGNUM . Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Путин освободил от должности главу Тувы Кара-оола. Врио назначен Владислав Ховалыг(руск.), ТАСС . Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ Путин отправил в отставку главу Тувы(руск.), РБК . Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ Врио главы Тувы назначен Владислав Ховалыг(руск.), Life.ru (7 красавіка 2021). Праверана 7 красавіка 2021.
- ↑ Экс-мэр Кызыла Владислав Ховалыг назначен врио главы Тувы(руск.) // Коммерсантъ.
- ↑ Ховалыг Владислав Товарищтайевич | Энциклопедия РИА ФедералПресс (руск.). lib.fedpress.ru. Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Биография Владислава Ховалыга (руск.)