Уладзіслаў Трамбіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Трамбіцкі
Władysław Trębicki
Slepowron.svg
Герб «Слепаўрон»
 
Нараджэнне: 1806(1806)
Смерць: 1861(1861)
Дынастыя: Трамбіцкія
Бацька: Вінцэнты Трамбіцкі
Маці: Ізабела з Пашкоўскіх

Уладзісла́ў Трамбі́цкі гербу «Слепаўрон» (польск.: Władysław Trębicki; 1806, Лінова — 1861, Варшава) — польскі бібліёграф і бібліяфіл, шляхціч Гродзенскай губерні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Лінове, набытым яго бацькам Вінцэнтам ад генерала Пятра Румянцава[1]. Па смерці бацькі Лінова перайшло да яго сына Багуслава, а Уладзіслаў пасяліўся ў Мікіцічах.

Сабраў вялізную бібліятэку з некалькіх тысяч тамоў, у асноўным польскай і французскай літаратуры. Меў таксама кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847, сярод якіх між іншага Кіеўскі псалтыр і частка Супраслеўскага рукапісу[2]. З цягам часу кнігазбор перастаў змяшчацца ва ўласнай хаце Уладзіслава Трамбіцкага, і ён перавёз бібліятэку ў Лінова да свайго брата. Па смерці Уладзіслава яго бібліятэка амаль цалкам была прададзена Замойскім і апынулася ў Варшаве1944 загінула ў часе пажару). Рэшткі кнігазбору былі вывезены немцамі пасля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусветную вайну[3].

Галоўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Uwagi nad dzielem Wójdckiego», «Teatr starożytny w Polsce» (у «Варшаўскай бібліятэцы» за 1841)
  • «Zbiór wiadomości о życiu i pismach Lukasza Górnickiego» (там жа, 1843)
  • «Uwagi nad wydaniem Pamiętników Janczara Polaka» (там жа, 1845)
  • «Пасольства Льва Сапегі ў годзе 1600 у Маскву, паводле дыярыюшу Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага Уладзіславам Трамбіцкім, апісанае» (польск.: Poselstwo Lwa Sapiehy do Moskwy; Гродна, 1846)

У рукапісах засталіся яго сачыненне «О teatrze w Polsce», а таксама багатыя матэрыялы для польскай бібліяграфіі.

Зноскі

  1. Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 64. — ISBN 9788304037014.
  2. Andrzej Kaszlej. Codex Suprasliensis, 11th century. Polish National Commission for UNESCO. Праверана 9 чэрвеня 2012.
  3. Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 66. — ISBN 9788304037014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]