Перайсці да зместу

Уладзіслаў Тышкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Тышкевіч
Вялікі крайчы літоўскі
3 лютага 1676 студзень 1684
Папярэднік Ян Караль Дольскі
Пераемнік Уладзіслаў Юзафат Сапега

Нараджэнне 1644
Смерць студзень 1684[1]
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Антоні Ян Тышкевіч
Маці Крысціна Швыкоўская[d]
Жонка Тэадора Аляксандра Сапега[d][2][3]
Дзеці Тэрэза Тышкевіч[d] і Бенедыкт Тышкевіч[d]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх.

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[4].

З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[4].

Надмагілле Уладзіслава Тышкевіча ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Ян Булгак, 1919

Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[4].

Жонка Тэадора з Сапегаў

У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў.

11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 229.
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 387. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  4. 1 2 3 Г. А. Карпечанка. Удзел прадстаўнікоў роду Тышкевічаў у вайсковых і грамадска-палітычных падзеях Беларусі XV—XIX стст. Архівавана 31 мая 2020.