Перайсці да зместу

Уладзіслаў Пятровіч Уласаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Уласаў)
Уладзіслаў Пятровіч Уласаў
Дата нараджэння 7 сакавіка 1929(1929-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2020(2020-12-29) (91 год)
Прафесія лялечнік
Тэатр
Член у
Узнагароды

Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (7 сакавіка 1929, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — 29 снежня 2020) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1945 года артыст Смаленскага абласнога тэатра лялек. 3 1956 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы высокапрафесійнае майстэрства валодання лялькай, востры пластычны малюнак ролі, адметная моўная пераканаўчасць персанажа. Выкарыстоўвае маскі, жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння. Сярод роляў: Труфальдзіна («Кароль-Алень» Я. Спяранскага паводле К. Гоцы), Аладзін («Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет[ru] паводле ўсходніх казак), Ямеля («Па шчупаковай волі» Л. Тарахоўскай), Раджа («Інданезійская казка» Б. Бахмутоўскага і С. Попіка), салдат Даніла («Птушынае малако» А. Тудароўскай і Б. Мятальнікава), Рэжысёршчыкаў («Вясёлы цырк» Ан. Ляляўскага), Швейк («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Тварэц («Боская камедыя[ru]» І. Штока) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны прызам «Крыштальны анёлак» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2004).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]