Уладзіслаў Эдуардавіч Сугак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Сугак
Поўнае імя Уладзіслаў Эдуардавіч Сугак
Нарадзіўся 30 ліпеня 2002(2002-07-30)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Дынама (Брэст) 11 (1)
2020   Беларусь Першы Рэгіён (Кавярдзякі) 7 (2)
2023   Беларусь Ніва (Доўбізна) 12 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 кастрычніка 2022

Уладзіслаў Сугак (нар. 30 ліпеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе пачаў выступць за дубль брэсцкага «Дынама», а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Першага Рэгіёна» з Другой лігі, які ў кастрычніку зняўся са спаборніцтваў. У 2021 годзе вярнуўся ў рэзервовую каманду дынамаўцаў, а да сезона 2022 ужо стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляецца ў асноўнай камандзе.

У снежні 2022 года быў на праглядзе ў «Іслачы»[2], але не падышоў і пазней вярнуўся ў Брэст, дзе пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Нівы» з Доўбізны[3], дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У кастрычніку 2023 года датэрмінова пакінуў «Ніву»[4] ў сувязі з заклікам на воінскую службу.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Казахстана (1:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 (1) дубль Дынама Беларусь 11 0
2020 (2) Д3 Першы Рэгіён Беларусь 7 2
2021 дубль Дынама Беларусь ? 8
2022 Д1 Дынама Беларусь 10 1
2023 (1) Д1 Дынама Беларусь 1 0
2023 (2) Д2 Ніва Беларусь 12 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://dynamo-brest.by/player/vladislav-sugak
  2. "Ислочь" назвала имена ИНП (руск.). football.by (31 снежня 2022). Праверана 16 ліпеня 2023.
  3. "Нива" из Долбизно арендовала у брестского "Динамо" двух футболистов (руск.). football.by (15 ліпеня 2023). Праверана 16 ліпеня 2023.
  4. Сугак вернулся в брестское "Динамо" из аренды в "Ниве" (руск.). football.by (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 кастрычніка 2023.