Уладзіслаў Юрый Халецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Юрый Халецкі
герб «Халецкі»[d]
герб «Халецкі»[d]
2-і стражнік вялікі літоўскі
8 красавіка 1656 — 4 лютага 1668
Папярэднік Рыгор Мірскі
Пераемнік Міхал Леан Абуховіч
староста мазырскі
з 7 лютага 1655
войт мазырскі[d]
з 30 красавіка 1656

Нараджэнне 30 мая 1606(1606-05-30)[1]
Смерць 4 лютага 1668(1668-02-04)[1] (61 год)
Месца пахавання
Род Халецкія[d]
Бацька Ян Халецкі[2]
Маці Ганна з Весялоўскіх[d][2]
Жонка Крысціна са Стравінскіх[d][3]
Дзеці Крыштаф Халецкі[d][3], Караль Казімір Халецкі[d][3], Багуслаў Халецкі[d][3] і Баляслаў Аляксандр Халецкі[d][3]
Бітвы

Уладзіслаў Юрый Халецкі (30 мая 1606, мяст. Ваганаў, Берасцейскае ваяводства — 4 лютага 1668)[4] — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Яна Іосіфавіча. З 1625 года служыў у войску. Падкаморы і староста мазырскі з 1654 года, стражнік вялікі літоўскі з 1656 года. Шмат разоў быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго маршалкам у 1649 годзе. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б. Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651 года, са шведскімі і расійскімі войскамі[4].

У 1655 годзе стаў членам Тышавецкай канфедэрацыі, створанай польскімі магнатамі і шляхтай для барацьбы супраць шведскіх акупантаў. У 1656 годзе удзельнічаў у трохдзённай бітве са шведамі пад Варшавай.

Памёр 4 лютага 1668 года. Пахаваны ў бернардзінскім кляштары ў Нясвіжы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З 1634 года ў шлюбе з Крысцінай са Стравінскіх. У іх было тры сыны:

Зноскі

  1. а б в г д Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1063. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  2. а б Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1057. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  3. а б в г д е ё Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1064. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  4. а б ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]