Уласныя вектары і ўласныя значэнні
Выгляд

Уласны вектар аператара — ненулявы вектар, які пераводзіцца дадзеным аператарам у прапарцыянальны яму вектар. Пры гэтым каэфіцыент прапарцыянальнасці называецца ўласным значэннем аператара.
Паняцці ўласнага вектара і ўласнага значэння з'яўляюцца аднымі з ключавых у лінейнай алгебры і маюць шмат прымяненняў як у чыстай, так і ў прыкладной матэматыцы. Яны выкарыстоўваюцца пры раскладанні матрыц, у квантавай механіцы і ў многіх іншых галінах.
Азначэнні
[правіць | правіць зыходнік]Няхай L — лінейная прастора над полем K, і A : L → L — лінейны аператар.
Ненулявы вектар x называецца ўласным вектарам аператара A, вынікам дзеяння аператара A на вектар x з'яўляецца дамнажэнне вектара на лік λ (элемент поля K)[1]:
Лік λ пры гэтым называецца ўласным значэннем аператара A.
Зноскі
- ↑ Математическая энциклопедия. Т. 5. Под ред. И. М. Виноградова. Москва: Советская энциклопедия, 1985. c. 65.