Уласцівасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уласцівасць: тое, што належыць рэчы і абумоўлівае яе адрозненне ці падабенства да іншых рэчаў. Сукупнасць усіх уласцівасцей вызначае рэч як пэўную асобную цэласнасць.

Найбольш істотныя і ўсеагульныя ўласцівасці, характэрныя для рэчаў і звязаныя з самой прыродай матэрыі, называюцца атрыбутамі. Уласцівасць як філасофская катэгорыя суадносная катэгорыям рэчы і адносін. Гэтыя катэгорыі ўзаемазвязаныя і пры пэўных умовах могуць пераходзіць адна ў адну. Адрозніваюцца ўласцівасці істотныя і неістотныя, спецыфічныя і агульныя, унутраныя і вонкавыя, неабходныя і выпадковыя і інш. Вывучэнне асобных уласцівасцей — неабходны этап, ступень пазнання якасці рэчы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]