Ула (прыток Заходняй Дзвіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ула
Рака Ула каля вусця
Рака Ула каля вусця
Выток в. Лепельскае
54°53′26,26″ пн. ш. 28°41′40,41″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 145,4 м
Вусце р. Заходняя Дзвіна
55°14′12,32″ пн. ш. 29°14′11,94″ у. д.HGЯO
Даўжыня 123 км
Расход вады 25,4 м³/с
Вадазбор 4090 км²
Краіна Беларусь
Ула (прыток Заходняй Дзвіны) (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Ула (прыток Заходняй Дзвіны) (Віцебская вобласць)

У́ла, або Улья́нка — рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны. Адносіцца да Бярэзінскай воднай сістэмы[1].

Даўжыня ракі 123 км. Вадазбор 4090 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 25,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4. Густата рачной сеткі 0,43 км/км².

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Лукомка, Усвейка, Свячанка. Злева: Хоцінка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з Лепельскага возера на паўночнай ускраіне горада Лепель, вусце каля аграгарадка Ула Бешанковіцкага раёна. З Лепельскага возера Ула цячэ на ўсход, потым за Чашнікамі крута паварочвае. Адлегласць паміж рэчышчам Улы ў верхнім і ніжнім цячэнні складае 1214 м. Тут у свой час быў пракапаны Чашніцкі канал, які цяпер страціў сваё значэнне. Рака цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля пасёлка Ула.

Падвясны мост цераз раку Ула каля в. Межыца

Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у пачатку красавіка.

Даліна асіметрычная, трапецападобная, да вёскі Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэднім цячэнні, найменшая 100 м у верхнім цячэнні. Пойма чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м.
Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй умерана звілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м).

У басейне Улы знаходзяцца азёры: Лепельскае, Лукомскае, Сялява, Жэрынскае, Бярэшча, Окана, Жэжліна, Бораўна, Гарнасвечча, Плацішна, Ямнае, Павулле, Нюля, Люкшына, Хоціна, Хоцінскае, Рыбанец, Нізгалаўе, Огзіна, Глыбочыца, Смальянскае, Чэрцы, Воласна, Му́хна, Забельскае, Некалач, Антошава, Вербнае і інш.

Гідралагічны рэжым Улы вывучаўся з 1876 года на 9 гідралагічных пастах (на Лепельскай ГЭС з 1958, у вёсцы Промыслы — з 1927 года)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 29, 30, 51. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский пайон: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп,тираж 3 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]