Перайсці да зместу

Улем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асманскі ўлем у 1878 годзе.

Уле́м (араб. علماء [улама́], мн. л. ад عالم [а́лім] 'вучоны') — мусульманскі багаслоў і знаўца закону і права (шарыяту). Гістарычна займалі высокае становішча ў мусульманскім грамадстве, кантралявалі сістэму адукацыі, суды, узаемаадносіны паміж мусульманамі і іншае. Дагэтуль аказваюць вялікі ўплыў на палітычнае і грамадскае жыццё ў большасці мусульманскіх краін, яны найбольш кансерватыўны пласт грамадства, які супрацьстаіць яго вестэрнізацыі.