Ульрых фон Юнгінген
| Ульрых фон Юнгінген | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Ulrich von Jungingen | |||||||
| |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Конрад фон Юнгінген | ||||||
| Пераемнік | Heinrich von Plauen[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1360 |
||||||
| Смерць |
15 ліпеня 1410 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Юнгінген[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Бітвы | |||||||
Фрагмент карціны «Грунвальдская бітва» (Ян Матэйка, 1878)
Ульрых фон Юнгінген (ням.: Ulrich von Jungingen; каля 1360 — 15 ліпеня 1410) — 26-ы вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна (1407-1410).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малодшы брат вялікага магістра Конрада фон Юнгінгена. Магчыма, уступіў у Ордэн каля 1380 годзе разам з братам. 3 1387 годзе быў кампанам (памочнікам) вялікага маршала Конрада фон Валенрода; пасля абрання апошняга вялікім магістрам Ордэна Ульрых застаўся пры ім. Магчыма, зрабіў кар’еру з пратэкцыі брата, з 1394 года — ордэнскі фогт Самбіі, з 1396 года — комтур Балгі і фогт Натангіі, з 1404 года — вялікі маршал Ордэна. 26 чэрвеня 1407 на генеральным капітуле абраны вялікім магістрам.
Прыхільнік актыўных дзеянняў супраць Літвы і Польшчы, для гэтага замірыўся са скандынаўскімі дзяржавамі, у 1408 годзе заключыў саюз з Даніяй саступіўшы ёй востраў Готланд. Спрабаваў разарваць польска-літоўскі саюз, дапамагаў вялікаму князю Вітаўту ў вайне з Масквою (1406—1408). Аднак Вітаўт, жадаючы вярнуць сабе Жамойць, у 1409 годзе па дамоўленасці з Ягайлам садзейнічаў жамойцкаму паўстанню супраць немцаў. На запытанне Ульрыха фон Юнгінгена, польскі бок у жніўні 1409 г. заявіў, што нападзе на Ордэн у выпадку яго вайны з Літвою. Ордэн аб’явіў вайну Польшчы, пачалася Вялікая вайна (1409—1411), якая ў 1409 годзе вялася ў памежных абласцях. У вырашальнай бітве вайны Ульрых фон Юнгінген камандаваў войскам Ордэна, на заключным этапе бою асабіста ўзначаліў атаку 16 харугваў і загінуў, ордэнскае войска была разбітае.
Пасля бітвы Ягайла загадаў знайсці цела Ульрыха фон Юнгінгена і адаслаў яго ў Марыенбург, дзе вялікага магістра пахавалі ў капліцы Св. Ганны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ульрых фон Юнгінген // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 403-404. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2..
