Ультрагук

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ультрагук — такі гук, частата якога вышэй за 20 кілагерц (20 000 гц), «звычайную» верхнюю мяжу чалавечага слыху.

Звычайна крыніцы ультрагуку прымяняюць, каб пранікаць у асяроддзе і вымяраць параметры адбітага сігналу, альбо пастаўляць мэтанакіраваную энергію. Адбіты сігнал дапамагае раскрыць дэталі ўнутранай структуры асяроддзя. Гэтай уласцівасцю ультрагуку карыстаюцца некаторыя жывёлы, напрыклад, кажаны для палявання. Найбольш вядомым прымяненнем ультрагуку з'яўляецца ультрагукавое даследаванне (УГД), якое дазваляе атрымаць вобраз эмбрыёна ўнутры цяжарнай жанчыны. Ёсць вялікая колькасць іншых прымяненняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]