Перайсці да зместу

Ульянаўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ульянаўск
руск.: Ульяновск
54°19′00″ пн. ш. 48°22′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Ульянаўская вобласць
Кіраўнік Дзмітрый Вавілін[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1648
Вышыня цэнтра 150 м
Водныя аб’екты Волга і Свіяга
Часавы пояс UTC+04:00[2] і UTC+03:00[2]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 612 516 чал. (1 студзеня 2025)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8422
Паштовы індэкс 432000–432999
Код АКАТП 73401000000
ulmeria.ru (руск.)
Паказаць/схаваць карты
Ульянаўск (Расія)
Ульянаўск
Ульянаўск

Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).

Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.

З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.

ГодКолькасць
2016 621 514
2017 624 518 [4]
ГодКолькасць
2018 626 540 [5]
2020 627 705 [6]
ГодКолькасць
2021 617 352
2023 613 334
ГодКолькасць
2025 612 516 [3]
  • Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
  • Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава
  • Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
  • Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева
  • Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова
  • Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай
  • Ульянаўскі тэатр юнага гледача «Nebolshoy Тэатр»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі