Уліковы нумар плацельшчыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уліковы нумар плацельшчыка (УНП) (руск.: Учётный номер плательщика) — адзіны па ўсіх падатках, зборах (пошлінах), мытных плацежах ідэнтыфікацыйны нумар[1]. Да 2004 г. меў назву «Уліковы нумар падаткаплацельшчыка» (руск.: Учётный номер налогоплательщика, УНН)[2]. Прыкладна адпавядае ІНН у Расійскай Федэрацыі.

УНП прысвойваецца, калі звесткі аб плацельшчыку заносяцца ў Дзяржаўны рэестр плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязаных асоб. УНП захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, не змяняецца. Пры спыненні дзейнасці арганізацыі-плацельшчыка прызнаецца нядзейнымі, паўторна не выкарыстоўваецца. Пры зліцці арганізацый, новай прысвойваецца новы УНП, УНП арганізацый удзельнікаў прызнаюцца нядзейнымі. Калі раптам выпадае, што плацельшчык мае болей за адзін УНП, той які прысвоены раней за другіе, прызнаецца дзейным, астатнія – нядзейнымі.

УНП, які прысвойваецца юрыдычнай асобе, тоесны яго регістрацыйнаму нумару, які запісаны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Структура УНП[правіць | правіць зыходнік]

УНП фармуецца як лічбавы (для арганізацый) ці літарна-лічбавы (для фізічных асоб) код, складаецца з 9 знакаў і мае наступную структуру:

– лічба ці літара, вызанчае рэгіён, дзе зарэстраваны прадпрымальнік:

Рэгіён Знак для фізічных асоб Знак для юрыдычных асоб
г. Мінск
Брэсцкая вобл.
Віцебская вобл.
Гомельская вобл.
Гродзенская вобл.
Мінская вобл.
Магілёўская вобл.

- – парадкавы нумар плацельшчыка. Кожны настпуны нумар плацельшчыка ўтвараецца прыбаўленнем адзінкі да папярэдняга прызначаннага нумару. – кантрольная лічба, якая прызначана для выяўлення памылак, якія магчымы пры запісі УНП у дакументах, на тэхнічных носьбітах інфармацыі, пры перадачы інфармацыі па каналах сувязі.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

  • УНП 200988541 — юрыдычная асоба з Брэсцкай вобласці.
  • УНП МА1953684 — фізічная асоба з Магілёўскай вобласці.

Разлік УНП[правіць | правіць зыходнік]

Разлік кантрольнай лічбы[правіць | правіць зыходнік]

Кожны знак, які ўваходзіць у структуру УНП (з першага па восьмы), мае свой вес — просты лік. Вес кожнага знака:

Знак УНП
Вес знака 29 23 19 17 13 7 5 3

Кожны знак памнажаецца на свой вес, вынікі сумуюцца разам:

Кантрольная лічба з’яўляецца рэштай ад дзялення на 11 атрыманай сумы:

Калі вынік роўны 10, то дадзены УНП не выкарыстоўваецца; парадкавы нумар плацельшчыка павялічваецца на адзінку да той пары, пакуль вынік не стане меншы за 10. Вынік выкарыстоўваецца ў якасці кантрольнай лічбы.

Выкарыстоўваюцца наступныя лічбавыя адпаведы для літаравых знакаў фізічных асоб:

Разлік УНП для фізічных асоб[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызначэння кантрольнай лічбы лічбавае значэнне другога знака замяняецца літарай лацінскага алфавіта ў наступнай адпаведнасці:

Зноскі