Перайсці да зместу

Улік затрат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

Бухгалтар • Бухгалтарскі рахунак
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запіс • Праводка
Дэбет і крэдыт • Актывы і пасівы
Калькуляцыя • Сабекошт
МСФС • GAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб змене капіталу
Кансалідаваная • Камбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік затрат • Фінансавы ўлік • Судовая бухгалтэрыя
Улік фондаў • Кіраўнічы ўлік • Падатковы ўлік
Бюджэтны ўлік • Банкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Улік затрат (англ.: cost accounting) — сістэматычнае адлюстраванне, групаванне і аналіз расходаў, звязаных з вытворчай і гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі з мэтай фармавання поўнай і дакладнай інфармацыі пра расходы для ўнутранага кіравання і знешняй справаздачнасці[1][2].

Асноўныя артыкулы затрат

[правіць | правіць зыходнік]

Пры ўліку затрат улічваюцца наступныя віды расходаў[1][2]:

Класіфікацыя затрат

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад розных крытэрыяў затраты падзяляюцца на:

Прамые – адносяцца на сабекошт пэўнага віду прадукцыі, работ або паслуг (расходы сыравіны, заробак работнікаў вытворчасці і інш.)

Ускосныя – звязаны ў цэлым з вытворчай дзейнасцю (амартызацыя, арэнда, заробкі кіраўнічага персаналу).

Пераменныя – змяняюцца пры павелічэнні або памяншэнні аб'ёмаў вытворчасці (расходы матэрыялаў, заробкі работнікаў).

Умоўна-пастаянныя – аб'ёмы вытворчасці на іх амаль не ўплываюць (напрыклад, арэнда памяшкання).

Планаваныя – затраты, уключаныя ў планавы каштарыс або калькуляцыю.

Непланаваныя – затраты, звязаныя са стратамі ў працэсе гаспадарчай дзейнасці (прастоі, брак і інш).

Метады ўліку затрат

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі асноўных метадаў уліку затрат[2]:

Просты — пры вытворчасці аднароднай прадукцыі або аказанні аднародных відаў паслуг.

Паперадзельны — калі вытворчасць падзяляецца на асобныя самастойныя працэсы (перадзелы).

Пазаказны — улічвае выдаткі па асобных заказах.

Нарматыўны — арганізуецца паводле галіновых рэкамендацый. Ягоная сутнасць у выяўленні адхіленняў ад нормаў і нарматываў расходаў, што дае магчымасць карэктаваць калькуляцыю фактычнага сабекошту.

Наяўнасць празрыстай і структураванай сістэмы ўліку затрат дазваляе вырашаць шэраг ключавых задач[1]:

Аптымізацыя — выяўленне неэфектыўных артыкулаў расходаў і прыняцце мер для іх скарачэння.

Фармаванне цаны — разлік кошту адзінкі прадукцыі або паслугі.

Кантроль — параўнанне планавых і фактычных паказчыкаў, аналіз адхіленняў і іхніх прычын.

Прагназаванне — ацэнка будучых выдаткаў і планаванне рэсурсаў на перспектыву.

У кіраўнічым уліку улік затрат дапамагае:

  • прымаць абгрунтаваныя кіраўнічыя рашэнняў;
  • знайсці спосабы павышэння рэнтабельнасці;
  • забяспечыць устойлівае развіццё бізнесу[1].
  1. 1 2 3 4 Ведение учета затрат предприятия | Савенко. buhgalteria-minsk.by. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  2. 1 2 3 Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие / Т. П. Сокольчич, В. Н. Градусова, Е. Г. Кобзик; под общ. ред. Т. П. Сокольчик. – Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. – с. ISBN 978–985–457–898–9.