Перайсці да зместу

Уліты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уліты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tringa Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176614
NCBI  161681
EOL  45509198
FW  83482
Уліт вялікі

Улі́ты (Tringa) — род птушак сямейства бакасавых (Scolopacidae). Налічвае 10 (па іншых звестках 13) відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Пералётныя птушкі. Распаўсюджаны на балотах, берагах вадаёмаў ад тундры да стэпавай зоны. Цела верацёнападобнае, даўжынёй да 31 см. Вага да 200 г. У афарбоўцы белы, шэры і чарнаваты колеры. Дзюба прамая або крыху загнутая ўгару. Гняздуюцца на зямлі, некаторыя на дрэвах, займаючы гнёзды драздоў і іншых птушак. Нясуць па 4 яйкі. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.