Умар ібн аль-Хатаб
| Умар ібн аль-Хатаб | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| араб. عُمَرُ بْنُ الْخَطَّابِ араб. عمر بن الخطاب بن نفيل القرشي العدوي[1] | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Абу Бакр | ||||||
| Пераемнік | Асман ібн Афан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 586[2] |
||||||
| Смерць |
3 лістапада 644[2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Al-Khattab bin Nufayl[d] | ||||||
| Маці | Ḥantamah bint Hashim[d] | ||||||
| Жонка | Ум Кульсум бінт Алі[d], Atika bint Zayd[d], Jamila bint Thabit[d], Umm Kulthum bint Jarwal[d], Qurayba al-Sugra bint Abi Umayya[d], Zaynab bint Maz'un[d] і Fatima bint al-Walid ibn al-Mughira[d] | ||||||
| Дзеці | Abd Allah ibn Umar ibn al-Khattab[d][3], Asim ibn Umar[d], Hafsa bint Umar ibn Al-Khattab[d], Ubayd Allah ibn Umar ibn al-Khattab[d], Zayd ibn Umar[d] і Ruqayyah bint Umar[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Бітвы | |||||||
Умар ібн аль-Хатаб з дома Адзіеў (араб. عمر ابن الخطاب; `Umar ibn al-Khattāb) (нарадзіўся каля 586—589 — памёр 3 лістапада 644) — 2-гі мусульманскі прававерны халіф. Быў будаўнічым арабскай імперыі. За час яго праўлення арабы заваявалі Палесціну, Сірыю, Міжрэчча, Заходні Іран, Егіпет. Усталяваў законы, якія забяспечылі адносна малалікім заваёўнікам асаблівы статус, заклаў асноўныя прынцыпы мусульманскага права, увёў ісламскі каляндар (637 год). Спачатку (да 6-га года ад Хіджры) быў заўзятым ворагам Ісламу. Потым, блізка 615 (ці 616 года), паверыў у прарока пасля чытання Карану, што яму дала яго сястра, і стаў яго руплівым і дзейным памочнікам, магчыма нават кіраўніком. Некаторыя еўрапейскія гісторыкі сцвярджаюць, што сапраўдным заснавальнікам Ісламу варта лічыць менавіта Умара, а не Мухамада. Калі Мухамад памёр і ісламу пагражала згуба, Умар дамогся, каб халіфам быў абраны не медзінец Асман і не слабахарактарны зяць прарока Алі ібн Абу Таліб, а разумны Абу-Бекр. Апошні, паміраючы, узяў з таварышаў клятву, што яго пераемнікам будзе Умар, хоць гэта было парушэннем правоў Алі. Умар ібн аль-Хатаб быў забіты, у сваёй сталіцы Медзіне, персам Абу-Лулу Фірузам (хрысціянскім рабом), за незадавальненне скаргі на куфскага намесніка (644 год). Імя забойцы лічыцца святым у шыітаў.
Зноскі
- ↑ الزركلي خ. ا. الأعلام: قاموس تراجم لأشهر الرجال والنساء من العرب والمستعربين والمستشرقين — 15 — بيروت: دار العلم للملايين, 2002. — Т. 5. — С. 45.
- 1 2 Afsaruddin A. Umar I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Али-заде, Айдын Ариф оглы Абдуллах ибн Омар // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.