Умберта Эка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Умберта Эка
Umberto Eco
Дата нараджэння 5 студзеня 1932(1932-01-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 2016(2016-02-19)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Renate Ramge[d]
Род дзейнасці філосаф, раманіст, эсэіст, педагог, сцэнарыст, перакладчык, выкладчык універсітэта, semiotician, пісьменнік, літаратурны крытык, медыявіст, літаратуразнавец, гісторык
Навуковая сфера філасофія, семіётыка, медыевістыка
Месца працы Балонскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Універсітэт Мілана,
Універсітэт Фларэнцыі,
Універсітэт Турына
Вядомыя вучні Marco Belpoliti[d] і Christos Thivaios[d]
Вядомы як пісьменнік і прафесар некалькіх універсітэтаў, аўтар некалькіх сур'ёзных даследаванняў у розных галінах філалагічнай навукі
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт Афіцыйны сайт (італ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.

Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
  • «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
  • «У пошуках дасканалай мовы ў еўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
  • «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладання» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)

Мастацкія творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
  • «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
  • «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
  • «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
  • «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)

Зноскі

  1. а б в г The Washington Post / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 1877. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 20 лютага 2016.
  2. а б в The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 20 лютага 2016.
  3. http://www.repubblica.it/cultura/2016/02/20/news/morto_lo_scrittore_umberto_eco-133816061/ Праверана 20 лютага 2016.
  4. Wikimedia community Вікінавіны — 2004. Праверана 29 лютага 2016.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. http://www.nytimes.com/1986/09/24/movies/film-medieval-mystery-in-name-of-the-rose.html
  7. а б la RepubblicaRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 25 студзеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Умберта Эка