Умбрыевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Умбрыевыя

Умбра, ці яўдошка еўрапейская (Umbra krameri)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Umbridae Bonaparte, 1845


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162146
NCBI  30950
EOL  5508
FW  265823

У́мбрыевыя, Яўдошкавыя (Umbridae) — сямейства рыб атрада шчупакападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 12 см, маса каля 30 г. Рыла кароткае, насавыя косці адсутнічаюць. Бакавая лінія адсутнічае ці слаба выражана. Хваставы плаўнік закруглены. На сківіцах дробныя зубы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

У сямейства ўключаюць 1-2 роды з некалькімі відамі. Пашыраны ў прэсных водах Паўднёва-Усходняй Еўропы і ўсходзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць у зарослых вадаёмах з глеістым дном. Найбольш вядомая умбра, ці яўдошка еўрапейская (Umbra krameri).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Могуць выкарыстоўваць для дыхання кісларод атмасферы. Кормяцца планктонам і бентасам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]