Умбрыэль (спадарожнік Урана)
Умбрыэль | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
![]() Умбрыэль (фота АМС Вояджэр-2) | |
Умбрыэль (фота АМС Вояджэр-2) | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Уільям Ласел |
Дата адкрыцця |
24 кастрычніка 1851 года |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 266 300 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0039 |
Перыяд абарачэння | роўны арбітальнаму перыяду, павернуты да Урану адным бокам |
Нахіл арбіты | 0,128° (да экватара Урана) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 1169,4 ± 2,8 км |
Сярэдні радыус | 266 000 км |
Плошча паверхні | 4,296 млн. км² |
Маса | 1,172 ± 0,35×1021 кг |
Шчыльнасць | 1,39 ± 0,16 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення | 0,23 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | 4,144 дня |
Нахіл восевага вярчэння | ~0° |
Альбеда | 0,26 |
Тэмпература паверхні | 75 К (−198 °C) |
Атмасфера | няма |
Умбрыэль — спадарожнік планеты Уран. Адкрыты Уільямам Ласелам у 1851 годзе. Названы ў гонар персанажа (гнома) паэмы А. Поўпа «Выкраданне пасмы».
Умбрыэль з'яўляецца трэцім па памерах і самым цёмным з буйных спадарожнікаў Урана, ён адлюстроўвае ўсяго 16% пападальнага на яго святла. Паверхня моцна кратарыраванна, але на ім няма кратараў са светлымі прамянямі, наяўных на іншых спадарожніках Урана. Адно з прапанаваных тлумачэнняў складаецца ў тым, што вылучэнне цеплыні ў нетрах Умбрыэля чамусьці было недастатковым, каб выклікаць плаўленне кары і гравітацыйную дыферэнцыяцыю. Таму сумесь лёду і цёмных каменных парод засталася на паверхні ў першародным выглядзе, а выкіды матэрыялу вакол ударных кратараў неадрозныя ад асноўнай паверхні.
Асаблівасць Умбрыэля — незвычайны светлы круг каля 140 км у дыяметры. Яго прырода невядомая, хоць гэта могуць быць адкладанні інею, звязаныя з ударным кратарам.
Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Дагэтуль адзіная выява Умбрыэля буйным планам была атрымана «Вояджэрам-2», які сфатаграфаваў спадарожнік падчас даследаванняў Урана ў студзені 1986 года. Бо найменшая адлегласць да спадарожніка складала 325 000 кіламетраў (202 000 міль)[1], то здымкі спадарожніка маюць разрозненне прыблізна 5,2 кіламетра[2]. Выявы пакрываюць толькі 40% паверхні, і толькі 20% здымкаў былі прыдатныя для геалагічнага карціравання[2]. Падчас пралёта паўднёвае паўшар'е Умбрыэля (як і іншых спадарожнікаў) было звернута да Сонца, таму паўночнае паўшар'е, якое ў той момант не было асветлена Сонцам, не магло быць вывучана[3]. Ні Уран, ні Умбрыэль не наведваліся іншымі міжпланетнымі зондамі, не плануюцца наведванні і ў агляднай будучыні.
Зноскі
- ↑ Stone, E. C. (1987). "The Voyager 2 Encounter With Uranus". Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14,873–76. doi: . Bibcode: 1987JGR....9214873S.
- ↑ а б Plescia, J. B. (1987). "Cratering history of the Uranian satellites: Umbriel, Titania and Oberon". Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14918–14932. doi: . Bibcode: 1987JGR....9214918P.
- ↑ Smith, B. A.; Soderblom, L. A.; Beebe, A.; Bliss, D.; Boyce, J. M.; Brahic, A.; Briggs, G. A.; Brown, R. H.; et al. (1986). "Voyager 2 in the Uranian System: Imaging Science Results". Science 233 (4759): 97–102. doi: . PMID 17812889. Bibcode: 1986Sci...233...43S.