Ум-ан-Намль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ум-ан-Намль
ар. جزيرة أم النمل
Характарыстыкі
Плошча0,63 км²
Найвышэйшы пункт2,7 м
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
29°23′01,50″ пн. ш. 47°52′04,40″ у. д.HGЯO
АкваторыяПерсідскі заліў
Краіна
Ум-ан-Намль (Кувейт)
Ум-ан-Намль
Ум-ан-Намль
Map

Ум-ан-Намль (араб. جزيرة أم النمل‎‎) — востраў у Персідскім заліве каля горада Кувейт. Плошча — 0,63 км².

Востраў знаходзіцца пры ўваходзе ў бухту Аль-Хішан за 550 м ад мацерыковай зямлі. Суша складзена з асадкавых парод. Найбольшая вышыня — 2,7 м над узроўнем мора. Паверхня пустынная з рэдкімі купкамі ксерафітаў. Увесну на ім спыняюцца пералётныя птушкі. У паўночна-ўсходняй частцы месціцца маяк.

Ум-ан-Намль знакаміты археалагічнымі знаходкамі рэчаў ад пачатку бронзавага веку да ранняй мусульманскай культуры. Мяркуецца, што на востраве ў старажытнасці знаходзілася гарадское паселішча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]