Перайсці да зместу

Уна Чаплін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уна Чаплін
англ.: Oona Castilla Chaplin
Род дзейнасці кінаактрыса, тэлеактрыса, актрыса
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1986(1986-06-04)[1][2] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Patricio Castilla[d]
Маці Geraldine Chaplin[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У́на Касты́лья Ча́плін (англ.: Oona Castilla Chaplin, нар. 4 чэрвеня 1986(1986-06-04)[1][2], Мадрыд) — іспана-брытанская актрыса.

Уна Кастылья Чаплін нарадзілася 4 чэрвеня 1986 года ў Мадрыдзе. Дачка актрысы Джэральдзіны Чаплін і кінематаграфіста Патрысіа Кастыльі. Унучка кінарэжысёра Чарлі Чапліна[4]. Праўнучка Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Юджына О’Ніла. Названа ў гонар бабулі, Уны О’Ніл, апошняй жонкі Чарлза Чапліна і дачкі Юджына О’Ніла.

У 2007 годзе Уна Чаплін скончыла Каралеўскую Акадэмію драматычнага мастацтва[5]. У тым жа годзе Чаплін пачала акцёрскую кар’еру з эпізадычнай ролі ў серыяле «Здані»[6]. У 2011—2012 гадах іграла ў серыяле «Гадзіна».

З 2012 па 2013 год іграла Талісу Мэйгір Старк у серыяле «Гульня тронаў». У 2014 годзе за гэтую ролю была намінаваная на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле»[7].

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Oona Chaplin // GeneaStar
  3. Student & graduate profilesКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
  4. Chaplin’s granddaughter acts up. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 12 ліпеня 2013.
  5. OONA CHAPLIN Архівавана 28 мая 2012 года.
  6. My perfect weekend: Oona Chaplin. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.
  7. OUTSTANDING PERFORMANCE BY AN ENSEMBLE IN A DRAMA SERIES. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2014. Праверана 9 жніўня 2014.