Унга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Унга
англ. Unga
Характарыстыкі
Плошча442,188 км²
Насельніцтва1 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0 чал./км²
Размяшчэнне
55°15′35″ пн. ш. 160°40′40″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Унга (Аляска)
Унга
Унга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Унга (англ.: Unga) — найбуйнейшы востраў у групе архіпелага Шумагіна. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 442,188 км². У 2000 г. на востраве жыў 1 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унга месціцца ў заходняй частцы заліва Аляска за 6,3 км на поўдзень ад паўвострава Аляска. Раён месцазнаходжання вызначаецца высокай сейсмічнай актыўнасцю. Суша складзена гранітамі і асадкавымі вулканічнымі пародамі. Для пейзажаў характэрны скалы і россыпы буйнога друзу. Найвышэйшы пункт дасягае 696 м. Востраў знакаміты рэшткамі акамянелых раслін, якія захаваліся са старажытных часоў.

Клімат марскі прахалодны. Узімку на паўднёвым узбярэжжы частыя штормы. На большай частцы вострава дамінуе тундравая і лугавая расліннасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Унга быў адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале з Вітусам Берынгам у 1741 г. Сучасная назва паходзіць ад наймення алеуцкай вёскі Ougnagok (Ounga), якая ўпершыню ўзгадваецца на востраве ў 1833 г. Асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў былі рыбалоўства і здабыча марскіх футравых звяроў. Паселішча было ліквідавана да канца XX ст. у сувязі са сталым памяншэннем насельніцтва.

Паселішча Унга ў 19101916 гг.:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]