Унутраны горад (Вена)
Унутраны горад | |||
---|---|---|---|
ням.: Innere Stadt | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Кіраўнік | Markus Figl[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
192 м | ||
Паштовыя індэксы | 1010 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1033 рус. • англ. • фр. |
Унутраны горад (ням.: Innere Stadt) — першы, цэнтральны раён Вены. Да таго, як межы горада былі пашыраны ў 1850 годзе, супадаў з усёй Венай у цэлым.
Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (17 тысяч), ва ўнутраным горадзе працуе больш за 100 тысяч чалавек, так як ён з’яўляецца турыстычным цэнтрам Вены, а таксама з-за вялікай колькасці размешчаных тут офісаў.
Гістарычна дзяліўся на чатыры квадранта па колькасці асноўных гарадскіх варот: Stubenviertel (паўночны ўсход), Kärntner Viertel (паўднёвы ўсход), Widmerviertel (паўднёвы захад) і Schottenviertel (паўночны захад). Зараз Унутраны горад мяжуе з Леапольдштатам на паўночным усходзе, Ландштрасэ на ўсходзе, Відэнам і Марыяхільфам на поўдні, Нойбау і Ёзэфштатам на захадзе і з Альзергрундам на поўначы.
Вакол раёна, там дзе раней размяшчаліся гарадскія сцены Вены, праходзіць буйная вуліца Рынгштрасэ, аднак ўнутры няма вялікіх вуліц, так як усе яны захавалі свой выгляд з даўніх часоў. Праз раён праходзяць першая і трэцяя лініі метро, прыкладна па межах — другая і чацвёртая.
У 2001 годзе гістарычны цэнтр Вены быў уключаны ў спіс Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Statistik Austria - Bevölkerung zu Jahresbeginn 2002–2020 nach Gemeinden (Gebietsstand 1.1.2020) Праверана 9 лютага 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абгрунтаванне ЮНЕСКА для ўключэння гістарычнага цэнтра Вены ў спіс Сусветнай спадчыны (англ.) (фр.)