Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Выпуск 2016
Старонак 370
ISBN 978-985-7039-88-3

«Універса́льная дзесятко́вая класіфіка́цыя: звыш 10 000 асно́ўных і дапамо́жных кла́саў» — першае скарочанае выданне УДК на беларускай мове[1].

Пераклад класаў міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы «Універсальная дзесятковая класіфікацыя» на сучасную беларускую мову зроблены на падставе англамоўнай эталоннай скарочанай версіі УДК (англ.: UDC Abridged Edition) міжнароднага Кансорцыума УДК (англ.: UDC Consortium). Першае скарочанае выданне УДК на беларускай мове змяшчае больш за 10 000 асноўных класаў, дапаможныя табліцы і алфавітна-прадметны паказальнік[1].

Анатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пераклад класаў міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы «Універсальная дзесятковая класіфікацыя» (УДК; англійская назва Universal Decimal Classification (UDC)) на сучасную беларускую мову зроблены на падставе англамоўнай эталоннай скарочанай версіі УДК (UDC Abridged Edition) міжнароднага Кансорцыума УДК (UDC Consortium).
Першае скарочанае выданне УДК на беларускай мове змяшчае больш за 10 000 асноўных класаў, дапаможныя табліцы і алфавітна прадметны паказальнік.
Выданне будзе запатрабавана ў бібліятэках, кнігагандлёвых арганізацыях, інфармацыйных цэнтрах для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі дакументных фондаў і пошуку інфармацыі. Яно можа таксама выкарыстоўвацца ў метадычнай і вучэбнай рабоце пры правядзенні семінараў, майстар класаў, трэнінгаў, чытанні адпаведных лекцыйных курсаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі для вышэйназваных устаноў.[2][3]


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў / Рэдакцыйная калегія: Ю. С. Гецэвіч, С. А. Пугачова, Г. Р. Станіславенка, Т. В. Кузьмініч, А. Нарэйка, С. А. Гецэвіч; укладальнікі алфавітна-прадметнага паказальніка: С. І. Лысы, Г. Р. Станіславенка, Ю. С. Гецэвіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2016. — 370 с. — 90 экз. — ISBN 978-985-7039-88-3.