Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа
фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale
Logoulcofondbleuclair.jpg
ULCO - Dunkerque - Maison de la recherche.jpg
Арыгінальная назва фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale
Міжнародная назва англ.: University of the Littoral Opal Coast
Заснаваны 1991
Студэнты 10 381[1]
Размяшчэнне Дзюнкерк
Сайт univ-littoral.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа (фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюнкерк і кампусамі ў некалькіх іншых гарадах на поўначы Францыі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт размешчаны ў рэгіёне О-дэ-Франс. Ён мае кампусы ў чатырох гарадах: Булонь-сюр-Мэр, Кале, Сен-Амер і Дзюнкерк, і мае афіцыйную сядзібу ў апошнім горадзе.

Створаны ў 1991 годзе ў рамках палітыкі стварэння новых буйных універсітэтаў са старых меньшых універсітэцкіх устаноў, адкрытых у 1960-я гады.

Установа забяспечвае навучанне ў галіне мастацтваў, літаратуры і мовазнаўства, права, эканомікі і кіравання, гуманітарных і сацыяльных навук, дакладных навукі і тэхнікі, аховы здароўя. Яго даследчая дзейнасць структуравана вакол трох даследчых «палюсоў»: навакольнае асяроддзе, прыбярэжнае і марское асяроддзе; навукі, тэхналогіі і здароўе; гуманітарныя і сацыяльныя навукі, якія каардынуюць чатырнаццаць лабараторый.

На пачатак 2015 навучальнага года ўніверсітэт прапанаваў агулам 13 праграм бакалаўрыяту, 20 праграм прафесійнага бакалаўрыяту і 29 праграм магістратуры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]