Універсітэт Артуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Універсітэт Артуа
фр.: Université d'Artois
Universität Artois Logo.svg
Lens Université.JPG
Арыгінальная назва фр.: Université d'Artois
Міжнародная назва англ.: University of Artois
Заснаваны 1992
Студэнты 12 500
Размяшчэнне Арас
Сайт univ-artois.fr

Універсітэт Артуа (фр.: Université d'Artois) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Арас.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Артуа, як і Лільскі ўніверсітэт, лічыць сябе спадчыннікамі ўніверсітэта горада Дуэ, заснаванага Філіпам II у 1559 годзе.

У 1986 годзе ў рэгіёне было прадугледжана стварэнне філіялаў Лільскага ўніверсітэта. Дэпутаты дэпартамента Па-дэ-Кале, занепакоеныя распаўсюджваннем гэтых філіялаў, заклікалі стварыць тут самастойны ўніверсітэт, каб паскорыць прасоўванне вышэйшай адукацыі ў рэгіёне. У 1988 годзе было даследавана, што амаль 75 % насельніцтва Па-дэ-Кале не маюць вышэйшай адукацыі, у параўнанні з сярэднім значэннем па краіне ў 67 %. У 1990 годзе Ліянель Жаспен, у той час міністр адукацыі Францыі, запусціў план «Універсітэты 2000», адзін з планаў мадэрнізацыі французскіх універсітэтаў. У рэшце рэшт былі створаны не адзін, а два ўніверсітэты: Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа адкрывае філіял у Дзюнкерку, а Універсітэт Артуа — у Дуэ. Парламент фінансуе гэты праект у памеры 280 мільёнаў франкаў, у тым ліку 100 мільёнаў франкаў у 1990 годзе.

Першы набор адбыўся ў кастрычніку 1992 года. Затым 6 000 студэнтаў былі падзелены паміж двума ўніверсітэтамі. Траціна студэнтаў, якія навучаюцца ва Універсітэце Артуа, атрымліваюць стыпендыі. Колькасць студэнтаў з года ў год няўхільна павялічвалася з адкрыццём новых фліялаў, і ў 2000 годзе дасягнула 12 000 чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]