Універсітэт Буэнас-Айрэса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Буэнас-Айрэса
ісп.: Universidad de Buenos Aires
Выява лагатыпа
Заснаваны 1821
Рэктар Alberto Barbieri[d]
Студэнты 262 932[1]
Сайт uba.ar (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Буэнас-Айрэса (ісп.: Universidad de Buenos Aires, UBA) — найбуйнейшы ўніверсітэт Аргенціны, заснаваны 12 жніўня 1821 года ў горадзе Буэнас-Айрэс; складаецца з 13 факультэтаў, шасці клінік і 10 музеяў, звязаны з трыма вышэйшымі школамі: «Нацыянальны каледж Буэнас-Айрэса», «Вышэйшая школа камерцыі Карласа Пелегрыні» і «Інстытут вольнай другой адукацыі».

Універсітэт лічыцца самым прэстыжным ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Як і ўсе астатнія нацыянальныя аргенцінскія ўніверсітэты, фінансава залежыць ад дзяржавы, тым не менш, ён лічыцца незалежным, аўтаномным, свецкім і бясплатным (у тым ліку і для замежнікаў). З той прычыны, што ўніверсітэт з’яўляецца аўтаномным, ён мае сваю сістэму кіравання, створаную з часоў універсітэцкай рэформы ў 1918 годзе прадстаўнікамі настаўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў.

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі