Універсітэт Васэда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт Васэда
Okuma lecture hall Waseda University 2007-01.jpg
Міжнародная назва: Waseda University
Дэвіз: Незалежнасць навучання
Заснаваны: 1882
Тып: прыватны
Прэзідэнт: Кацухіка Сірай
Студэнты: 50 221[1]
Размяшчэнне: Токіа, Сіндзюку
Кампус: Гарадскі
Сайт: Універсітэт Васэда
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт Васэда — адзін з двух найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў Японіі (другі - Універсітэт Кэё). Размешчаны ў паўночнай частцы такійскага раёна Сіндзюку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Васэда быў заснаваны ў 1882 годзе вучоным і палітыкам перыяду Мэйдзі з самураем Окумай Сігэнобу. У 1902 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Большая частка будынкаў была разбурана падчас бамбардзіровак Токіа ў заключны перыяд Другой сусветнай вайны, але ўніверсітэт быў адноўлены і зноў адкрыўся ў 1949 годзе.

Сярод найбольш знакамітых факультэтаў Універсітэта Васэда - філалагічны. Сярод яго выпускнікоў знакамітыя аўтары Харукі Муракамі і Маці Тавара.

Сем японскіх прэм'ер-міністраў пасляваеннага перыяду скончылі менавіта Універсітэт Васэда: Тандзан Ісібасі (1956-1957), Набору Такэсіта (1987-1989), Тосікі Кайфу (1989-1991), Кэйдза Абуці (1998-2000), Ёсіра Моры (2000-2001 ), Ясуа Фукуда (2007-2008) і Ёсіхіка Нода (2011 -).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • http://www.waseda.jp/intl-ac/assets/FACTS2017.pdf