Універсітэт Гельмута Шміта
| Універсітэт Гельмута Шміта | |
|---|---|
| ням.: Helmut-Schmidt-Universität | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Helmut-Schmidt-Universität |
| Міжнародная назва | англ.: Helmut Schmidt University |
| Заснаваны | 1973 |
| Рэктар | Klaus Beckmann[d][1] |
| Студэнты | 2 587[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Гамбург |
| Сайт | hsu-hh.de |
Універсітэт Гельмута Шміта (ням.: Helmut-Schmidt-Universität) ці Гамбургскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr Hamburg) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гамбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца спецыялізаванай ваеннай навучальнай установай, заснаванай у 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Вучэльня вядома таксама пад сваёй першапачатковай назвай «Універсітэт бундэсвера ў Гамбургу». Выкладанне ўпершыню пачалося восенню 1973 года. Гэта адзін з двух універсітэтаў, якія былі створаны Бундэсверам для падрыхтоўкі і навучання сваіх будучых і дзеючых афіцэраў.
Вучэльня даступна толькі афіцэрам і кандыдатам у афіцэры Бундэсвера. Аднак з тых часоў, як ён пачаў дзейнічаць, былі заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з краінамі-саюзнікамі НАТА, на аснове якіх пэўная колькасць афіцэраў з гэтых дзяржаў могуць вучыцца ў Гамбургу.
З 2002 года ва ўніверсітэце навучаецца невялікая колькасць цывільных студэнтаў. Абавязковай умовай для такога навучання з'яўляецца стыпендыя. Гэтыя стыпендыі звычайна прысуджаюцца фондамі, якія маюць цесныя сувязі з нямецкай прамысловасцю — такім чынам, гэтыя студэнты, па меншай меры ўскосна, атрымліваюць падтрымку ад свайго будучага працадаўцы, звычайна буйных прамысловых кампаній, якія нярэдка цесна звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Па стане на 2011 год кошт навучання складаў 6 000 еўра (гуманітарныя навукі), 8 000 еўра (эканоміка) або 10 000 еўра (інжынерыя) за навучальны год.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Электроннай інжынерыі
- Механічнай інжынерыі
- Сацыяльна-гуманітарных навук
- Эканомікі і сацыяльных навук
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Гельмута Шміта- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы