Універсітэт Земельвайса
| Універсітэт Земельвайса лац.: Universitas Budapestinensis de Semmelweis nominata (SE) | |
|---|---|
| Semmelweis Egyetem | |
| | |
| Арыгінальная назва | Semmelweis Egyetem |
| Дэвіз | лац.: Servamus vitam atque servimus |
| Заснаваны | 1769 |
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Тывадар Туласай |
| Рэктар | Béla Merkely[d][1] |
| Студэнты | 12 500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Будапешт, Венгрыя |
| Сайт | semmelweis-univ.hu |
Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).
У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.
У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.
У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Агульнай медыцыны
- Фармакалогіі
- Стаматалогіі
- Фізічнага выхавання і спорту
- Дзяржаўнай службы аховы здароўя
Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).
Зноскі
- ↑ Ünnepélyes keretek között tette le rektori esküjét Dr. Merkely Béla — Універсітэт Земельвайса, 2018. Праверана 21 жніўня 2018.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/semmelweis-egyetem?rid=032011894121-92
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Земельвайса- Гісторыя Універсітэта Земельвайса на афіцыйным сайце
- Факты і лічбы
- Факультэты