Універсітэт Нагор’я і Астравоў
| Універсітэт Нагор’я і Астравоў | |
|---|---|
| англ.: University of the Highlands and Islands | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of the Highlands and Islands |
| Заснаваны | 1992 |
| Год рэарганізацыі | 2011 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Інвернес, Шатландыя |
| Сайт | uhi.ac.uk |
Універсітэт Нагор’я і Астравоў (англ.: University of the Highlands and Islands) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Інвернес у Шатландыі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта федэратыўны ўніверсітэт, які складаецца з іншых амаль самастойных акадэмічных устаноў, якімі з'яўляюцца 13 каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў у горных раёнах і на астравах Шатландыі, якія забяспечваюць вышэйшую адукацыю і праводзяць даследаванні. Яго выканаўчы офіс знаходзіцца ў будынку былога Каралеўскага паўночнага лазарэта ў Інвернесе.
Універсітэт мае шэраг праграм бакалаўрыяту, аспірантуры і іншых даследчых праграм, большасць з якіх можна вывучаць у розных месцах па ўсім рэгіёне. На курсах бакалаўрыяту і аспірантуры навучаюцца каля 10 000 студэнтаў і 30 000 слухачоў курсаў дадатковай адукацыі. Ёсць 70 навучальных цэнтраў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Нагор’я і Астравоў- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы