Перайсці да зместу

Універсітэт Новай Англіі (Аўстралія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Новай Англіі
англ.: University of New England
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of New England
Заснаваны 1938
Студэнты 17 896
Краіна
Размяшчэнне Армідэйл, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія
Сайт une.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Новай Англіі (англ.: University of New England) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Армідэйл у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1938 годзе, гэта быў першы аўстралійскі ўніверсітэт, заснаваны за межамі сталіцы штата. Яго галоўны кампус размешчаны ў горадзе Армідэйл на паўдарозе паміж Сіднеем і Брысбенам.

Універсітэт займае шостае месца па задаволенасці студэнтаў з усіх аўстралійскіх універсітэтаў і мае самы высокі рэйтынг задаволенасці студэнтаў сярод усіх дзяржаўных універсітэтаў Новага Паўднёвага Уэльса.

  • Факультэт гуманітарных навук, мастацтваў, сацыяльных навук і адукацыі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук, сельскай гаспадаркі, бізнесу і права
  • Факультэт медыцыны і здароўя