Універсітэт Осла
Jump to navigation
Jump to search
Універсітэт Осла (нарв.: Universitetet i Oslo) — найстарэйшы і найбуйнейшы ўніверсітэт Нарвегіі. Размешчаны ў сталіцы краіны Осла. Заснаваны ў 1811 годзе як Каралеўскі універсітэт Фрэдэрыка (пнарв.: Det kongelige Frederiks univeristet), названы ў гонар караля Даніі і Нарвегіі Фрэдэрыка VI. Стаў другім па часе заснавання універсітэтам Даніі-Нарвегіі (пасля Капенгагенскага універсітэта). Атрымаў цяперашнюю назву ў 1939 годзе.
Універсітэт Осла складаецца з наступных факультэтаў:
- Багаслоўскі
- Юрыдычны
- Медыцынскі
- Гуманітарны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Стаматалагічны
- Грамадскіх навук
- Навук аб адукацыі
Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Петэр Ваагэ, нарвежскі фізікахімік
- Ката Максіміліян Гульдберг, нарвежскі фізікахімік
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Крысціян Ланге, палітык, Лаўрэат Нобелеўская прэміі міру
- Тругве Лі, Першы абраны Генеральны сакратар ААН.
- Рагнар Фрыш, Лаўрэат Нобелеўская прэміі па эканоміцы
- Герхард Хансен, нарвежскі ўрач