Перайсці да зместу

Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы
чэшск.: Univerzita Palackého v Olomouci
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Univerzita Palackého v Olomouci
Міжнародная назва англ.: Palacký University Olomouc
Заснаваны 1946
Рэктар Марцін Прохазка[d]
Краіна
Размяшчэнне Оламаўц
Сайт upol.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы (чэшск.: Univerzita Palackého v Olomouci) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Оламаўц.

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым універсітэтам Маравіі і другім па ўзросце ў Чэхіі. Ён быў першапачаткова заснаваны ў 1573 годзе езуітамі ў Оламаўцы, які ў той час быў сталіцай Маравіі і рэзідэнцыяй біскупаў. Спачатку ў ім выкладалася толькі тэалогія, але неўзабаве былі дададзеныя філасофія, права і медыцына.

Падчас рэвалюцыі 1848 года студэнты і прафесары ўніверсітэта актыўна выступалі за дэмакратызацыю. У адказ імператар Франц Іосіф I закрыў большасць факультэтаў установы на працягу 1850-х гадоў, але яны былі зноў адкрыты ў 1946 годзе. Таксама была змененая назва Оламаўцкага ўніверсітэта на Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы ў гонар Францішка Палацкага, мараўскага гісторыка і палітыка XIX стагоддзя.

У 2019 годзе тут навучалася амаль 22 тысяч студэнтаў. У цяперашні час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў і дазваляе навучацца па больш чым 270 вучэбных праграмах. Акрамя таго, у рамках прыродазнаўчага і медыцынскага факультэтаў дзейнічаюць тры міжнародных навуковых цэнтра.

  • Кірыла-Мяфодзіеўскі багаслоўскі факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Філасофскі факультэт
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт фізічнай культуры
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт навук аб здароўі
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.