Універсітэт Пантэон-Асас
| Універсітэт Пантэон-Асас (Парыж ІІ) | |
|---|---|
| фр.: Université Panthéon-Assas | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université Panthéon-Assas |
| Міжнародная назва | англ.: Panthéon-Assas University |
| Заснаваны | 1970 |
| Тып | дзяржаўная ВНУ |
| Студэнты | 16 221[1], 14 490[2], 15 223[2], 17 492[2], 17 687[2], 15 804[2], 16 592[2], 16 989[2], 16 221[2], 15 371[2], 16 526[2], 16 681[2], 19 018[2], 15 637[2], 14 499[2] і 15 602[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Парыж |
| Сайт | u-paris2.fr |
Універсітэт Пантэон-Асас (фр.: Université Panthéon-Assas) або Універсітэт Парыж ІІ (фр.: Université Paris II) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. З'яўляецца лепшым юрыдычным універсітэтам Францыі. 80 % ад агульнай колькасці студэнтаў вучыцца на факультэтах права, 11% ад агульнай колькасці вучыцца на факультэтах менеджменту і эканомікі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя універсітэта пачынаецца ў XIII стагоддзі, аж да XVII стагоддзя ва ўніверсітэце выкладалася выключна царкоўнае права. З прыходам Кальбера на дзяржаўную службу на факультэце пачынаюць выкладаць грамадзянскае права. Галоўны будынак, які і цяпер з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам універсітэта, пабудаваны ў 1770 годзе. На працягу XIX і XX стагоддзяў асноўны будынак дабудоўваўся, у 1960 годзе пабудаваны цэнтр на вуліцы Асас. Пасля майскіх падзей 1968 года Парыжскі універсітэт падзяляецца на 13 самастойных універсітэтаў. Універсітэт Парыж II афіцыйна заснаваны ў 1970 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бакалаўрыяту паліталогіі і юрыспрудэнцыі
- Факультэт магістратуры і аспірантуры паліталогіі і юрыспрудэнцыі
- Універсітэцкі інстытут юрыспрудэнцыі
- Французскі інстытут журналістыкі
- Інстытут падрыхтоўкі агульнага ведамства
- Факультэт менеджменту і дзяржаўнага кіравання
- Факультэт эканомікі і кіравання
Зноскі
- ↑ Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la recherche — French Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт універсітэта (фр.)