Універсітэт Парыж-Дафін
Універсітэт Парыж-Дафін (Парыж ІХ) | |
---|---|
фр.: Université Paris-Dauphine | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Paris-Dauphine |
Міжнародная назва | англ.: Paris Dauphine University |
Заснаваны | 1968 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 9 630 |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | dauphine.psl.eu |
![]() |
Універсітэт Парыж-Дафін (фр.: Université Paris-Dauphine) або Універсітэт Парыж ІХ (фр.: Université Paris-IX) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. Займае першае (або адно з першых у розных рэйтынгах) месца ў Францыі і ўваходзіць у топ-50 універсітэтаў па ўсім свеце.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універітэт быў заснаваны як факультэт эканомікі і менеджменту ў 1968 годзе ў былой штаб-кватэры НАТА ў заходняй частцы Парыжа, у 16-й акрузе. Універсітэт вядомы сваім выкладаннем у галіне фінансаў, эканомікі, матэматыкі, права і бізнес-стратэгій. Ён з'яўляецца ўніверсітэтам са статусам (фр.: Grand Etablissement) - гэты унікальны прававы статус у французскай сістэме вышэйшай адукацыі дазваляе ўніверсітэту праводзіць самастойны адбор сваіх студэнтаў. У сярэднім ад 90 % да 95 % прынятых студэнтаў атрымалі высокія альбо самыя высокія ацэнкі па выніках нацыянальнага экзамену па выніках навучання ў французскай сярэдняй школе (фр.: Examen National du Baccalauréat).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт універсітэта (фр.)